Красавік‎ > ‎

20 красавіка

Каб запабегчы завісанне камп'ютэра, не запускайце некалькі праглядчыкаў адначасова.
20 красавіка - Дзень дэкларацыі аб незалежнасці Венесуэлы.

"Neuro Dubel" - Таварыш Чэ (2004)




20 красавіка 1770 г. англійскі мараплаўца Джэймс Кук адкрыў Новы Паўднёвы Ўэльс (Паўднёва-Усходняя Аўстралія).

"Мроя" - Аўстралійская полька (1989)




20 красавіка 1841 г. апублікавана першае ў гісторыі літаратуры дэтэктыўнае апавяданне амерыканскага пісьменніка Эдгара По "Забойства на вуліцы Морг".

"Новае Неба" - На нашай вуліцы (1996)




"Ulis" - Апавяданне пра маю вуліцу (2003)




"Песняры" - Ідзём-пайдзём ўдоль вуліцы (1971)




20 красавіка 1866 г. "за прапаганду матэрыялізму" прыпынены выхад кнігі рускага фізіёлага Івана Сечанава «Рэфлексы галаўных мазгоў».

"Песняры" - Забалела галованька (1971)

20 красавіка 1923 г. на з'ездзе РКП(б) Леў Троцкі ўпершыню ўжыў выраз «змычка горада з вёскай».

"Бонда" - Хлопец дурны (1999)




20 красавіка 1889 г. нарадзіўся Адольф Гітлер, заснавальнік таталітарнай дыктатуры Трэцяга Рэйха, фюрэр і рэйхсканцлер Нямеччыны з 1934 г., галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Нямеччыны ў Другой сусветнай вайне.

"Правакацыя" - Карычневае (1999)




"Ulis" - Гестапа (1989)




"N.R.M." - Твой партрэт (1999)




20 красавіка 1943 г. нарадзілася Эдзі Сэджвік, амерыканская мадэль і актрыса, муза мастака Эндзі Ўорхала.

Вольга Акуліч - Муза (2010)




20 красавіка 1957 г. нарадзілася Людка Сільнова, беларуская паэтка.

"Песняры" - Людка (1982)